Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаванае відэа гвалтоўнага затрыманьня перад менскім «Маршам недармаедаў»


Кадр затрыманьня актывістаў «людзьмі ў цывільным» у Менску 15 сакавіка
Кадр затрыманьня актывістаў «людзьмі ў цывільным» у Менску 15 сакавіка

У час менскага «Маршу недармаедаў» 15 сакавіка хлопец расказаў у відэаэфіры Свабоды, што чацьвярых чалавек схапілі яшчэ да маршу. Ён пасьпеў зьняць «хапун». Пазьней тэлеканал «Белсат» апублікаваў відэа здарэньня, што адбылося на вуліцы Сурганава паміж дамамі 70 і 72.

Хлопец распавядаў, што людзей запхалі ў мікрааўтобус без нумароў, а побач стаяў яшчэ адзін мікрааўтобус без нумароў, поўны людзей. Супрацоўнік міліцыі, кажа хлопец, спрабаваў спыніць хапун, але яго адштурхнулі.

Гэта не адзінае гвалтоўнае затрыманьне ў Менску, зьвязанае з маршам 15 сакавіка. Пасьля маршу «людзі ў цывільным» напалі на тралейбус, схапілі анархістаў і актывіста Пятра Маркелава. Таксама апублікавана відэа жорсткага затрыманьня ў Магілёве.

Усяго ў Менску, Горадні і Магілёве 15 сакавіка былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Сьпіс дакладна ідэнтыфікаваных затрыманых і асуджаных, а таксама выкліканых у міліцыю і суды, вядзе праваабарончы цэнтар «Вясна». У сьпісе «Вясны» на момант публікацыі 155 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG