Ігара Барысава чакае пад домам міліцыя
Апошні з чатырох арганізатараў магілёўскага «Маршу недармаедаў», першы намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў заяўляе, што ён блякаваны ў кватэры. Паводле яго, пад ягоным домам стаіць мікрааўтобус з супрацоўнікамі АМАП. Адзін зь міліцыянтаў знаходзіцца ў падʼезьдзе. Актывіст спасылаецца на паведамленьні суседзяў пра «засаду», а таксама на словы жонкі, якая падыходзіла да мікрааўтобуса.
«Узялi у аблогу — каля падʼезда мiкрааутобус з АМАПам, адзiн з iх схавауся у падʼездзе. Вось, таварышы, на што iдуць нашыя грошы падаткаплацельшчыкау! Да мiтынга засталося 2 гадзiны. Што рабiць?» — напісаўён на Facebook.
Двое арганізатараў акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3 Шанцаў і Аксёнаў асуджаныя на 15 сутак. Аляксандра Сілкова забралі на пастарунак на прафіляктычную гутарку.
У сацыяльных сетках паведамляюць пра блякіроўку сайтаў charter97.org і belaruspartisan.org.
У дварах каля Акадэміі навук - больш за 10 аўтазакаў