Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся з былым зьняволеным бізнэсоўцам Пракапенем


Віктар Пракапеня, архіўнае фота
Віктар Пракапеня, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 13 сакавіка наведаў у Менску шэраг ІТ-кампаніяў, перадае БелТА.

Ён запэўніў, што дзяржава «і надалей будзе аказваць неабходнае садзейнічаньне, у тым ліку ў частцы прыняцьця неабходных прававых актаў», і падкрэсьліў, што адным з патрабаваньняў ёсьць законнасьць і празрыстасьць вядзеньня бізнэсу.

Сярод іншых Лукашэнка сустрэўся зь бізнэсоўцам Віктарам Пракапенем, які год таму выйшаў з турмы, — ён быў затрыманы за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць».

Тым часам у беларускай «крамянёвай даліны», Парку высокіх тэхналёгіяў, так і не названы новы кіраўнік — Лукашэнка 2 сакавіка звольніў заснавальніка ПВТ Валера Цапкалу з пасады дырэктара.

Лукашэнка пакуль не камэнтаваў у дзяржаўнай прэсе пратэсты супраць «падатку на дармаедаў», прыпыненага ім 9 сакавіка, і затрыманьні лідэраў апазыцыі. Апошнія яго заявы пра «дармаедаў» і пратэсты былі якраз у дзень прыпыненьня дэкрэту: «Вызначце ў гарадах тую плошчу, на якую людзі могуць прыйсьці і выказаць сваю думку. Там будуць начальнікі вэртыкалі ўлады», — казаў ён, загадаўшы «выкалупаць правакатараў, як разынкі з булкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG