Грышка:
А ўсе наўкол казалі: "Зьмяніліся расклады,
І будзе лібэральнай цяперашняя ўлада".
А ўсе паўсюль казалі: "Сыйшоў прыгнёт, прымус".
І вось прыйшла мне позва: "зьявіцца ў РУУС".
Саўка:
Эта ня шуткі,
Усе пайшлі на суткі,
І могуць упаяць
Рэальна сутак пяць.
Грышка:
Хутчэй за ўсё, засудзяць, хутчэй за ўсё, за ўдзел.
Саўка:
Аб'явіш галадоўку! Глядзіш - і пахудзеў.
Грышка:
А ўсе вакол казалі: "Зьмяніліся часы".
Саўка:
Нічога не мяняецца, ўсе хочуць каўбасы.
Эта ня шуткі,
Усе пайшлі на суткі,
І можаш ты прысесьць
На сутак пяць ці шэсьць.
Эта ня шуткі,
Усе пайшлі на суткі.
Ну, ладна, есьлі пяць...
Пятнаццаць могуць даць!