Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш недармаедаў» 15 сакавіка ў Менску пойдзе на плошчу Бангалёр


Заяўнікі шэсьця «Мы не дармаеды» 15 сакавіка ў Менску абвесьцілі, што акцыя пройдзе па дазволеным уладамі маршруце: збор а 17.30 каля Акадэміі навук і шэсьце па вуліцы Сурганава ў бок плошчы Бангалёр.

«Мы падкрэсьліваем, што правядзем акцыю ў дазволеным фармаце. Цяпер неабгрунтаванымі рэпрэсіямі ахопленая ўся Беларусь. Мы ня хочам даваць уладам нагоду і далей чыніць рэпрэсіі. Таму мы вырашылі правесьці акцыю, паводле зацьверджанага ўладамі маршруту. Акцыя дазволеная, узгоднены з уладамі маршрут дасьць магчымасьць вялікай колькасьць людзей бяз боязі паўдзельнічаць у ёй», — сказаў адзін з заяўнікаў Дзяніс Садоўскі.

Ён таксама адзачыў, што ўжо адбылося абмеркаваньне акцыі 25 сакавіка, у якім узялі ўдзел прадстаўнікоў усіх дэмакратычных сілаў, у тым ліку і кіраўнік арткамітэту БНК Мікола Статкевіч.

«Мы будзем каардынаваць нашыя дзеяньні. Можна заявіць, што па акцыі 25 сакавіка ня будзе ніякіх рознагалосьсяў», — дадаў Садоўскі.

Дзяніс Садоўскі, Ірына Вештард, Леў Марголін, Юрась Меляшкевіч
Дзяніс Садоўскі, Ірына Вештард, Леў Марголін, Юрась Меляшкевіч

Заяўнікі акцыі «Мы не дармаеды» ў Менску — Ірына Вештард (ад БСДП(Г)), Дзяніс Садоўскі (БХД), Зьміцер Кучук (Партыя Зялёных) і Ўладзімер Лабузаў (АГП).

У аргкамітэт кампаніі «Мы не дармаеды» ўваходзяць 9 структур, сярод якіх АГП, БХД, рух «За свабоду», Партыя Зялёных, БСДП(Г) і іншыя. Кіраўнікі АГП, БХД і руху «За свабоду» Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Павал Севярынец і Юрась Губарэвіч арыштаваныя падчас акцыі супраць дэкрэту № 3 ў Маладэчна і Воршы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG