Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька, Рымашэўскі і Губарэвіч застаюцца ў ізалятары. Канапацкая зьехала з Маладэчна а 2-й ночы


Анатоль Лябедзька на мітынгу ў Маладэчне
Анатоль Лябедзька на мітынгу ў Маладэчне

Больш за дзесяць чалавек, сярод якіх лідэры АГП, БХД і руху «За Свабоду» застаюцца ў РУУС Маладэчна пасьля ўчорашняга «Маршу недармаедаў». Іх затрымалі людзі ў цывільным адразу пасьля акцыі пратэсту супраць Дэкрэту прэзыдэнта № 3.

«Нічога новага пакуль няма, — апавяла Свабодзе Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. — Яны пакуль там знаходзяцца. Наконт суду пакуль нічога невядома».

Па словах Красулінай, а 2-й гадзіне ночы з Маладэчна зьехалі дэпутатка Ганна Канапацкая, якая прыехала, нягледзячы пералом нагі, намесьніца старшыні партыі Антаніна Кавалёва і жонка Анатоля Лябедзькі Сьвятлана.

«Яны напісалі заяву пра грубае затрыманьне, з патрабаваньнем вызваліць пацярпелых ад бандыцкіх дзеяньняў людзей у цывільным».

Учора ў Маладэчне прайшоў «Марш недармаедаў». У ім удзельнічалі каля тысячы чалавек. На чале калёны ішлі старшыня Абʼяднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Усіх іх, а таксама лідэрку Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Вольгу Кавалькову, актывіста АГП Дзяніса Красачку, Сяргея Каралевіча, журналіста БелаПАН затрымалі пасьля маршу.

Сярод затрыманых учора быў адпушчаны толькі Сяргей Каралевіч — журналіст БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG