Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратарка Мядзьведзева нагадала Лукашэнку пра крэдыты


Ілюстрацыйнае фота. Натальля Цімакова і Дзьмітры Мядзьведзеў
Ілюстрацыйнае фота. Натальля Цімакова і Дзьмітры Мядзьведзеў

У адказ на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ягоныя дачыненьні з Расеяй — «гэта не бухгальтэрыя», прэс-сакратарка расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева Натальля Цімакова заявіла, што «бухгальтэрыя» прысутнічае ў стасунках нават самых блізкіх краінаў, перадае ТАСС.

Цімакова нагадала, што «аб’ём крэдытаў, атрыманых ад Расеі беларускімі партнэрамі, перавышае 6 мільярдаў даляраў». Раней такія ж лічбы называў Уладзімер Пуцін. Ці значыць гэта, што Беларусь мае запазычанасьць па выплатах, невядома.

«Някепска было б і кіраўніцтву Беларусі памятаць пра гэта», — заўважыла Цімакова пра крэдыты.

Чаго можна чакаць у беларуска-расейскіх дачыненьнях пасьля пікіроўкі Мядзьведзева і Кабякова ў Бішкеку?

Разам з тымі 6 мільярдамі Расея раней ня раз нагадвала Беларусі пра запазычанасьць за газ: паводле расейскага боку, яна складае ўжо 600 млн даляраў. «Газпром» тым часам павысіў цану на газ для Беларусі амаль на 7% у 2017 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG