Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы з Усходняй Эўропы просяць Сэнат ЗША абараніць іх краіны ад Расеі


Сэнатар Ліндсі Грэм
Сэнатар Ліндсі Грэм

Дыпляматы з сямі ўсходнеэўрапейскіх краін выступілі ў аўторак на пасяджэньні сэнацкага падкамітэту камітэта па фінансах з заклікам да амэрыканскіх заканадаўцаў падтрымаць іх у супрацьстаяньні ўмяшаньню ў іх справы з боку Расеі і захаваць санкцыі супраць Крамля.

«Да таго часу, пакуль Расея не пакіне ўкраінскую зямлю, не павінна быць ніякага паслабленьня рэжыму санкцыяў — заявіў міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін — іх неабходна пашырыць.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters, гэты заклік падтрымалі амбасадары Польшчы, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі. Яны ацанілі дзеяньні Расеі як «гібрыдную вайну» у рамках якой Крэмль выкарыстоўвае кібэратакі, прапагандысцкую кампанію і пагрозы прымяненьня сілы.

Старшыня падкамітэту сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, які незадоўга да пасяджэньня абмеркаваў з прэзыдэнтам Дональдам Трампам пытаньні зьнешняй палітыкі, абвясьціў дыпляматам, што прэзыдэнт ЗША, на яго думку, будзе іх добрым саюзьнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG