Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра Натальлі Папковай наконт галадоўкі: «Яна ня той чалавек, які проста так гаворыць»


Натальля Папкова
Натальля Папкова

Вольга Котава, сястра Натальлі Папковай, якую зьмясьцілі ў псыхіятрычную лякарню ў Берасьці напярэдадні «Маршам недармаедаў», лічыць сур’ёзнай заяву актывісткі аб распачатай галадоўцы. Вольга Котава кажа, што паважае выбар сваёй сястры, якая абрала шлях вулічнага пратэсту.

Карсэпандэнт Свабоды пагутарыў з Вольгай Котавай, сястрой Натальлі Папковай, адной зь лідэраў берасьцейскіх «Маршаў дармаедаў».

Радыё Свабода: Учора стала вядома, што Натальля абвясьціла ў лякарні галадоўку. Ведаючы сваю сястру, як вы лічыце, наколькі сур’ёзны гэты яе намер?

Вольгай Котава: Яна такі чалавек, што як гаворыць, то так і робіць. Яна ня той чалавек, які проста так гаворыць.

РС: вы думаеце, чаму яе зьмясьцілі менавіта ў псыхіятрычную лякарню, а не ў міліцэйскі ізалятар часовага ўтрыманьня? Яна раней трапляла ў гэтую лякарню?

ВК: Гадоў 15 таму было, аднойчы, з-за маладога ўзросту, з-за дурасьці. Цяпер яна сама ня думала, што такое можа быць. Гэта зроблена для таго, каб яна не пайшла на мітынг у нядзелю. Знайшлі проста, што яна калісьці даўно, у падлеткавым узросьце патрапіла, і вырашылі, напэўна, што лягчэй яе туды «зачыніць».

РС: А як вы лічыце, гэта ініцыятыва лекараў, каб абсьледаваць Натальлю, ці гэта нечая замова?

ВК: Калі яе забіраў участковы, у яго быў нейкі дакумэнт, падпісаны пракурорам, што ёй неабходна наведаць спачатку дыспансэр, а ўжо адтуль яе накіравалі ў лякарню псыхіятрычную.

Я не ведаю, адпусьцяць яе ў панядзелак, ці не. Сказалі, што ў панядзелак толькі камісію будуць нейкую рабіць. Я спытала лекара, як гэта — чалавек выйшаў здаровы і апынуўся ў вас? Ён сказаў мне, што я ня маю адукацыі лекарскай, каб я магла судзіць аб стане чалавека. І гэта ўсё, што ён сказаў.

РС: А як вы ставіцеся да таго, што яна пратэстуе?

ВК: Увогуле, я б сама не пайшла на гэты пратэст. Але гэта яе меркаваньне і яна вырашыла яго так адстаяць. Чаму ня можа быць такога? Калі яна хоча так сваё меркаваньне выказаць, то няхай выказвае. Яна супраць гэтага дэкрэту, яе меркаваньне такое. Як і большасьці людзей.

30-гадовая індывідуальная прадпрымальніца, сябра АГП Натальля Папкова стала адной зь лідэраў «Маршаў недармаедаў» у Берасьці. 3 сакавіка Натальлю затрымаў участковы і даставіў у псыханэўралягічны дыспансэр, адкуль жанчыну перавялі ў псыхіятрычную лякарню. У лякарні Натальля Папкова абвясьціла галадоўку, аб чым паведаміла сястры і аднапартыйцам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG