Рэпэтыцыя параду да 100-годьдзя беларускай міліцыі прайшла позна вечарам 1 сакавіка на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Рух усіх відаў транспарту быў перакрыты адразу на некалькіх цэнтральных вуліцах. Патрульныя машыны, спэцыяльная тэхніка ды прадстаўнікі сілавых структур прайшлі перад міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам ды іншым кіраўніцтвам міліцыі.
Удзел прымала таксама прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант. Чакаецца, што прымаць парад у афіцыйны дзень сьвяткаваньня 4 сакавіка будзе Аляксандар Лукашэнка.
Удзел прымала таксама прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант. Чакаецца, што прымаць парад у афіцыйны дзень сьвяткаваньня 4 сакавіка будзе Аляксандар Лукашэнка.