Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустракаецца з прэзыдэнтам Грузіі Маргвэлашвілі


Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Гіёргія Маргвэлашвілі ў Тбілісі 23 красавіка 2015 году
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Гіёргія Маргвэлашвілі ў Тбілісі 23 красавіка 2015 году

1 сакавіка пачынаецца афіцыйны візыт прэзыдэнта Грузіі Гіёргія Маргвэлашвілі, які прыбыў у Беларусь напярэдадні вечарам.

Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, 1 сакавіка ў Палацы Незалежнасьці адбудуцца афіцыйныя перамовы кіраўнікоў Беларусі і Грузіі.

Паводле БелаПАН, Лукашэнка і Маргвэлашвілі правядуць перамовы ў фармаце «сам-насам», а таксама ў пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацыяў.

«Бакі абмяркуюць шырокі комплекс пытаньняў разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва, асаблівая ўвага будзе нададзена актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня», — адзначыла прэс-служба.

Пасьля перамоў чакаецца падпісаньне шэрагу двухбаковых дакумэнтаў.

У праграме афіцыйнага візыту прэзыдэнта Грузіі, які адбудзецца 1-2 сакавіка, таксама сустрэчы з кіраўніцтвам ураду Беларусі, Нацыянальнага сходу, наведваньне арганізацыяў, сацыяльных і культурных аб’ектаў.

Паводле супрацоўніка грузінскай службы Радыё Свабода Коба Ліклікадзэ, які на просьбу беларускай Свабоды пракамэнтаваў візыт у Менск прэзыдэнта Грузіі Гіёргія Маргвэлашвілі, паўнамоцтвы грузінскага лідэра значна меншыя, чым паўнамоцтвы Лукашэнкі.

Маргвэлашвілі ня мае права падпісваць міждзяржаўныя пагадненьні. Да таго ж цяпер у Грузіі ідзе актыўнае абмеркаваньне новых канстытуцыйных паправак, якія яшчэ больш зьмяншаюць і без таго мізэрныя паўнамоцтвы прэзыдэнта Грузіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG