Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Князь Мацей Радзівіл: «Курапаты — гэта сьвятое месца»


Прадстаўнік роду Радзівілаў князь Мацей Радзівіл
Прадстаўнік роду Радзівілаў князь Мацей Радзівіл

Прадстаўнік роду Радзівілаў князь Мацей Радзівіл лічыць, што такія месцы, як Курапаты, дзе загінула шмат людзей, павінны заставацца сьвятымі для народу.

Пра гэта ён сказаў у інтэрвію Свабодзе ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі падчас адкрыцьця выставы твораў са сваёй калекцыі «Радзівілы: лёсы краіны і роду»

— Летам 2016 году вы прыяжджалі ў Менск, каб паведаміць, што сям’я вырашыла перазахаваць парэшткі вядомай беларускай мэцэнаткі Магдалены Радзівіл у Менску. На якім этапе цяпер гэтая ідэя?

— Мы напісалі пісьмо ў Міністэрства замежных спраў, пакуль чакаем адказу. Ужо праведзеная эксгумацыя Магдалены Радзівіл у Швэйцарыі. Мы гатовыя перазахаваць яе ў Чырвоным касьцёле, побач зь якім яна жыла ў Менску. Для нас вельмі важна, каб гэтая падзея, гэтае пахаваньне стала важнай народнай падзеяй, а не палітычнай. Пакуль чакаем адказу зь беларускага боку. Мы са свайго боку зрабілі ўжо ўсё магчымае.

— Як вы ацэньваеце польска-беларускія дачыненьні на гэты момант?

— Стасункі сталі нашмат лепшыя, адбываецца шмат візытаў. Клімат будзе паляпшацца. Вось гэтая выстава, перапахаваньне Магдалены Радзівіл, якое, я спадзяюся, адбудзецца ў Менску, — усё гэта добрыя аказіі, каб сувязі паміж нашымі краінамі ўмацаваліся.

— Ці ведаеце вы, што адбываецца каля Менску ў Курапатах? Як ставіцеся да гэтага будаўніцтва?

— Я ня вельмі добра ведаю гісторыю гэтага месца, таму наўрад ці магу даць грунтоўны адказ. Але я вельмі спадзяюся, што такое месца заўсёды будзе сьвятым, таму што там загінула вельмі шмат людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG