Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэт Трампа ўключае рэзкі рост ваенных выдаткаў — крыніцы


Адміністрацыя ЗША 27 лютага разашле бюджэтныя прапановы, якія прадугледжваюць абяцанае павелічэньне прэзыдэнтам Дональдам Трампам выдаткаў на абарону. Пра гэта паведамляе Reuters і Associated Press са спасылкай на афіцыйных асобаў, знаёмых з пытаньнем.

У паведамленьнях адзначаецца скарачэньне бюджэту Дзяржаўнага дэпартамэнта, Агенцтва па ахове навакольнага асяродзьдзя і іншых ведамстваў, зьвязаных зь неваеннымі мэтамі за кошт якіх павялічацца ваенныя выдаткі.

Reuters працытаваў аднаго з чыноўнікаў, які заявіў, што прапанаваны бюджэт уключае ў сябе павелічэньне абʼёму фінансаваньня для будаўніцтва ваенных караблёў і самалётаў, каб, як ён выказаўся, усталяваць «больш магутную прысутнасьць на ключавых міжнародных водных шляхах і ў вузкіх месцах».

Бюджэт Дзяржаўнага дэпартамэнту можа быць скарочаны на 30 адсоткаў, што прывяло б да значнай рэарганізацыі дыпляматычнага ведамства і ліквідацыі некалькіх праграм, сказаў адзін з чыноўнікаў.

У сваёй прамове 24 лютага, Трамп паабяцаў дамагчыся фінансаваньня для «аднаго з найбуйнейшых ваенных будаўніцтваў у амэрыканскай гісторыі».

Канкрэтнае павелічэньне гадавога абароннага бюджэту, які складае 600 мільярдаў даляраў, не было раскрытае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG