Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сэтанта» мае намер паказваць футбольны чэмпіянат зь беларускамоўнымі камэнтарамі 


На матчы БАТЭ-«Крумкачы», 15 чэрвеня 2016 году
На матчы БАТЭ-«Крумкачы», 15 чэрвеня 2016 году

Кіраўнік прадстаўніцтва тэлеканалу «Сэтанта-Спорт» у Беларусі Ўсевалад Маёраў расказаў пра пляны паказваць матчы нацыянальнага футбольнага першынства з камэнтарамі на беларускай мове.

«Зараз у нас ідзе такая галоўная думка, што матчы беларускага чэмпіянату павінны суправаджацца камэнтарамі на беларускай мове. Гэта ж пэўная фішка. На „Беларусь 5“, напрыклад, адзінкі, здольныя гэта зрабіць. Пры адборы нашых камэнтатараў адным з прыярытэтаў будзе ўменьне добра развамўляць на беларускай мове. Ва ўсялякім выпадку, да гэтага трэба рухацца» — цытуе Маёрава спартовае выданьне «Прессбол».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG