17 лютага па Менску прайшоў «Марш абураных беларусаў». Некалькі тысяч чалавек выйшлі пратэставаць супраць падатку на «дармаедзтва». Удзельнікі прайшлі маршам ад Кастрычніцкай плошы да Міністэрства падаткаў і збораў. На прыступках будынку людзі спалілі свае «лісты шчасьця».