Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Малдовы Дадон: Мне імпануе Лукашэнка, эканоміка Беларусі працуе, як гадзіньнік


Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон
Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон

У інтэрвію Deutche Welle прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон выказаў сымпатыі Аляксандру Лукашэнку і адмовіў сваю «прарасейскасьць».

Ён казаў, што Малдова зможа выжыць, калі палітыка будзе не праэўрапейскай ці прарасейскай, а прамалдоўскай. На заяву журналіста пра тое, што прыкладам падобнай палітыкі можа быць Лукашэнка, Дадон адказаў:

«Лукашэнка мне імпануе тым, што ён зрабіў унутры краіны. Эканоміка працуе як гадзіньнік, ёсьць жорсткая вэртыкаль улады».

На ўдакладненьне аб тым, што эканоміка Беларусі працуе ў тым ліку за кошт расейскіх грошай, прэзыдэнт Малдовы заявіў:

«Я ведаю, але я бываў у Беларусі і бачу, як там працуюць людзі, як ствараюцца працоўныя месцы».

А на пытаньне пра тое, наколькі Лукашэнка можа быць прыкладам у геапалітыцы (ён спрабаваў наладзіць дыялёг з Расеяй, а калі стала атрымлівацца кепска, пачаў спрабаваць наладзіць дыялёг з Эўразьвязам), Дадон сказаў:

«Я стараюся не даваць урокаў і ацэнак прэзыдэнтам іншых краінаў, гэта іх унутрыпалітычная справа. І я прашу некаторых нашых партнэраў не ацэньваць унутраную палітыку Малдовы. Раней было прынята, што палітыкі з Румыніі давалі нам ацэнкі: што рабіць, чаго не рабіць. Я сказаў: хлопцы, у нас ёсьць свая ўнутраная сытуацыя, давайце мы ня будзем лезьці ў вашыя пратэсты».

Лідэр малдаўскай Партыі сацыялістаў Ігар Дадон, які быў абраны прэзыдэнтам у лістападзе 2016 году, спачатку зрабіў некалькі крокаў далей ад Эўропы, потым заявіў пра жаданьне адмовіцца ад асацыяцыі з ЭЗ і выступіў супраць адкрыцьця офісу NATO ў Кішынёве.

Эканоміка Беларусі апошнім часам падае. Валавы ўнутраны прадукт скараціўся да мінімальнага зь 2007 году ўзроўню, дзяржаўная запазычанасьць Беларусі вырасла за год на 12,5%. За 2016 год звольнілі на 108,1 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу, а ў краіне з 43 тысячамі афіцыйных беспрацоўных без малога паўмільёна «дармаедаў».

Што і як упала ў Беларусі за год:

Што і як упала ў Беларусі за год
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:38 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG