У вырашальным паядынку гарадзкога турніру юных хакеістаў «Залатая шайба» ў малодшай узроставай групе (2004–2005 гадоў нараджэньня) «Грыфоны» з Цэнтральнага раёну сталіцы перамаглі каманду «Мядзьведзі» Маскоўскага раёну зь лікам 8:2.
Пяць шайбаў з васьмі ў браму суперніка закінуў нападаючы «Грыфонаў» Мікалай Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.