Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Макей на кніжнай выставе пра дэпартацыю Жадана: Яшчэ пакуль нічога ня ведаю


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Уладзімер Макей на Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску на пытаньне журналіста Радыё Свабода пра дэпартацыю ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана адказаў, што яшчэ пакуль нічога ня ведае.

Прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык сказаў Свабодзе: «МЗС на дадзены момант не валодае інфармацыяй аб гэтым выпадку і адпаведна яе не камэнтуе».

Украінскаму пісьменьніку Сяргею Жадану паставілі штамп у пашпарт, што яму забаронены ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Паводле Сяргея Жадана, у нумар гатэлю ў Менску каля дзьвюх гадзін ночы да яго ўварваўся міліцэйскі патруль. Нічога не тлумачачы, міліцыянты даставілі Сяргея Жадана ў пастарунак, потым павезьлі ў Ленінскі РУУС. Начаваць Жадану давялося ў камэры.

«Раніцай доўга пісалі тлумачальныя, распытвалі пра тэрарызм. У рэшце рэшт, паставілі штамп пра забарону ўезду ў Беларусь на нявызначаны тэрмін».

Дзяжурны Ленінскага РУУС адмовіўся камэнтаваць начное затрыманьне Сяргея Жадана. Атрымаць камэнтар у прэсавай службе Менскай гарадзкой міліцыі таксама не ўдалося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG