У інтэрвію амэрыканскаму грамадзкаму тэлебачаньню, паказаным у сераду, самы ўплывовы пасьля прэзыдэнта палітык у ЗША заявіў, што яму зразумелае жаданьне прэзыдэнта Дональда Трампа палепшыць стасункі з Масквой, але яны, на ягоную думку, хутчэй за ўсё, асуджаныя на правал. «Я думаю, што тое, што прэзыдэнт цяпер спрабуе зрабіць, падобна да таго, што рабілі два папярэднія прэзыдэнты. Я ня думаю, што гэта спрацуе, — сказаў Пол Раян. — Новыя адміністрацыі робяць гэта».
Раян нагадаў пра палітыку «перазагрузкі», зробленай адміністрацыяй Барака Абамы. «Логіка такіх дзеяньняў зразумелая. Ёьць выпадкі, калі нашы інтарэсы супадаюць з інтарэсамі Расеі, ёсьць выпадкі, калі яны не супадаюць», — лічыць сьпікер Палаты прадстаўнікоў. «Ці можам мы накіраваць Расею на шлях, які не перасякаецца з нашымі інтарэсамі ці нават супадае зь імі? Я б ня стаў заміраць ў чаканьні гэтага», — падсумаваў Пол Раян.