Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія сэнатары хочуць атрымаць права вэта ў пытаньні санкцыяў супраць Расеі


Адзін з ініцыятараў законапраекту, сэнатар-дэмакрат ад штату Мэрылэнда Бэн Кардзін
Адзін з ініцыятараў законапраекту, сэнатар-дэмакрат ад штату Мэрылэнда Бэн Кардзін

Група сэнатараў ЗША прапануе законапраект, які ўскладніць магчымасьць адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа скасаваць санкцыі супраць Масквы, уведзеныя праз расейскую агрэсію ва Украіне.

Гэты дакумэнт, які называюць «Закон аб пераглядзе санкцый у дачыненьні да Расеі», падтрымалі як дэмакраты, гэтак і рэспубліканцы. Ён быў распрацаваны праз занепакоенасьць магчымай палітыкай адміністрацыі Трампа ў дачыненьні да Расеі.

Дакумэнт прадугледжвае строгі нагляд з боку Кангрэсу і права вэта, калі адміністрацыя прэзыдэнта ЗША вырашыць адмяніць санкцыі супраць Расеі.

Сярод ініцыятараў законапраекту сэнатар-дэмакрат ад штату Мэрылэнда Бэн Кардзін і сэнатар-рэспубліканец ад Паўднёвай Караліны Ліндсі Грэм.

Кардзін выказаў спадзяваньне, што дакумэнт атрымае шырокую двухбаковую падтрымку ў Кангрэсе і што ён можа быць ухвалены дастатковай колькасьцю галасоў для таго, каб прэзыдэнт Трамп ня мог скарыстацца сваім правам вэта ў адносінах да законапраекту.

Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн, які таксама падтрымлівае законапраект, раней заяўляў, што трэба гарантаваць захаваньне санкцый супраць Расеі ў выпадку, калі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыць адмяніць іх.

ЗША, Эўразьвяз і іншыя краіны Захаду ўвялі санкцыі супраць Расеі з-за анэксію ўкраінскага Крыму і падтрымкі сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. Крэмль адмаўляе датычнасьць да паставак зброі і вайскоўцаў, прызнаючы наяўнасьць у зоне баявых дзеянняў расійскіх «добраахвотнікаў».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі неаднаразова выказваўся на карысьць супрацоўніцтва з Расіяй і казаў, што захапляецца лідэрскімі якасьцямі расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG