Беларускаму амбасадару ў Ерэване скандуюць: «Зьяжджай адсюль!»
Каля пасольства Беларусі ў сталіцы Армэніі адбыўся пікет супраць выдачы зь Беларусі Азэрбайджану блогера Аляксандра Лапшына. У Азэрбайджане Лапшыну пагражае да 8 гадоў зьняволеньня. Блогер знаходзіцца ў «чорным сьпісе» азэрбайджанскага МЗС за наведваньне Нагорнага Карабаху, але, нягледзячы на гэта, прыяжджаў у Баку.