Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны: адна з вэрсіяў забойства Шарамета — апазыцыйная ды журналісцкая дзейнасьць у Расеі і Беларусі. ВІДЭА


Міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў заяўляе, што сьледзтва ў справе забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета разглядае ягоную апазыцыйную ды журналісцкую дзейнасьць у Расеі і Беларусі.

«Ад пачатку расьследаваньня сьледзтва вызначыла чатыры вэрсіі забойства Паўла Шарамета. Усе яны дагэтуль адпрацоўваюцца. Адна зь іх — апазыцыйная ды журналісцкая дзейнасьць Шарамета ў Расеі ды Беларусі», — сказаў Арсэн Авакаў.

Сьледзтва працягвае апрацоўку 150 тэрабайтаў відэа ды дадзеныя пра 18 тысяч абанэнцкіх тэлефонных нумароў, дазвол на якія атрыманы ў судовым парадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG