«Усталяваньне памежнай зоны на расейска-беларускім участку мяжы не прадугледжвае памежнага кантролю асобаў, транспартных сродкаў, грузаў і адкрыцьця пунктаў пропуску празь дзяржаўную мяжу» — гаворыцца ў паведамленьні ФСБ.
1 лютага Расея ўстанавіла памежную зону на межах Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласьцей зь Беларусьсю ў адпаведнасьці з загадам дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава.
Раней памежных зонаў на межах субʼектаў Расеі зь Беларусьсю не было.