Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу ўшанаваньня паўстанцаў суд разгледзеў за 4 хвіліны. Рэкорд? Не


У Берасьцейскім абласным судзе 1 лютага адбыўся разгляд справы паводле касацыйнай скаргі актывіста Яўгена Скрабутана на рашэньне Ленінскага раённага суду Берасьця, якім яго аштрафавалі на 105 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, перадае «Вясна».

За ўдзел у акцыі ўшанаваньня паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы 30 кастрычніка 2016 году штрафавалі 18 чалавек, агульная сума спагнаньняў — 352 базавыя велічыні. У той дзень некалькі дзясяткаў людзей усклалі кветкі да помнікаў Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту, запалілі зьнічы, прайшлі калёнай зь бела-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральнай вуліцы Сьвіслачы, наведалі радавы маёнтак Каліноўскіх у Якушоўцы.

Акцыя ўшанаваньня паўстанцаў Каліноўскага. Сьвіслач, 30 кастрычніка 2016 году
Акцыя ўшанаваньня паўстанцаў Каліноўскага. Сьвіслач, 30 кастрычніка 2016 году

Судзьдзя Саўчук, як сьцьвярджае «Вясна», разгледзеў скаргу за 4 хвіліны: зачытаў сутнасьць яе і проста абвясьціў, што ў пастанове раённага суду абставіны справы раскрытыя поўна, дзеяньням дадзена належная ацэнка, таму пастанову пакідае бязь зьменаў, а скаргу без задавальненьня.

4 хвіліны — ці рэкорд гэта? Праваабаронца Тацяна Равяка кажа Свабодзе, што не:

Тацяна Равяка
Тацяна Равяка

«Калі ў мяне была адміністрацыйная справа, перада мной судзілі людзей, якіх затрымалі за хуліганства. Мо ў п’яным выглядзе дома былі нейкія разборкі. Там суды ўвогуле адбываліся за адну хвіліну: яны заходзілі, судзьдзя казаў, што ім вынесена, яны выходзілі.

Так што 4 хвіліны ў некаторых справах — сувымерная лічба. Хоць яна і ненармальная: за гэты час немагчыма разгледзець сутнасьць справы, правы, якімі валодае асоба, што прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасьці, абставіны справы; абмеркаваць, што адбывалася, каб вынесьці прапарцыйнае і справядлівае рашэньне. Але я назірала, як за 15 хвілін перада мной чалавек 10 проста зайшлі-выйшлі, зайшлі-выйшлі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG