Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка спыніў візыт у ФРГ: жыхары Аўдзееўкі на Данбасе праз баі засталіся без вады і цяпла


Пятро Парашэнка ў Бэрліне, 30 студзеня 2017 году
Пятро Парашэнка ў Бэрліне, 30 студзеня 2017 году

Другія суткі працягваюцца баі ля гораду Аўдзееўкі Данецкай вобласьці. Прарасейскія баевікі атакуюць украінскія пазыцыі ў так званай «аўдзееўскай прамзоне».

У выніку абстрэлаў сэпаратыстаў парушаныя сыстэмы жыцьцезабесьпячэньня гораду. Абвешчаны надзвычайны стан.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік Данецкай вайскова-цывільнай адміністрацыі Паўло Жабрыўскі.

«Аб’явілі ў Аўдзееўцы надзвычайнае становішча. Стварылі абласны каардынацыйны цэнтар, у які ўвайшлі кіраўнікі гораду, сілавікі, ратавальнікі і прадстаўнікі прадпрыемстваў гораду», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паўло Жабрыўскі заявіў, што баевікі перабілі апошнюю лінію электраперадач на Аўдзееўку, у выніку чаго горад застаўся бяз вода-, электра- і цеплазабесьпячэньня.

Паводле Жабрыўскага, у выніку абстрэлаў з боку сэпаратыстаў была «перабітая апошняя лінія электраперадач на Аўдзееўку» і абясточаная Данецкая фільтравальнай станцыя і Аўдзееўскі коксахімічны завод, які забясьпечвае горад вадой і цяплом.

Паводле заявы кампаніі «Вада Данбасу», Данецкая фільтравальнай станцыя таксама забясьпечвае гарады Данецк і Ясінаватая (падкантрольныя сэпаратыстам), аднак падачу вады ў гэтыя населеныя пункты ўдалося кампэнсаваць зь іншых крыніц.

Прэсавая служба прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі ўвечары 30 студзеня паведаміла, што ён перапыніў свой візыт у Нямеччыну з прычыны «надзвычайнай сытуацыі ў Аўдзееўцы, якая мяжуе з гуманітарнай катастрофай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG