Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюз РЭП: міліцыя канфіскавала тысячу подпісаў за адмену дэкрэта «аб дармаедзтве»


У Беларусі зафіксаваны рост рамесьнікаў, рэпэтытараў - так людзі абыходзяць дэкрэт аб дармаедах
У Беларусі зафіксаваны рост рамесьнікаў, рэпэтытараў - так людзі абыходзяць дэкрэт аб дармаедах

У Бабруйску на дзясяты дзень збору подпісаў за адмену дэкрэта «аб дармаедзтве» была затрыманая актывістка прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Галіна Сьмірнова, паведамляе сайт praca-by.info.

Інцыдэнт адбыўся пасьля таго, як жанчына сустрэлася з дэпутатам Віталем Уласевічам і папрасіла яго падпісаць зварот з патрабаваньнем адмяніць дэкрэт. Дэпутат адмовіўся, а празь некалькі гадзін міліцыя затрымала актывістку і канфіскавала подпісы.

Паводле Галіны Сьмірновай, у часе сустрэчы дэпутат падрабязна цікавіўся, у якіх месцах актывісты зьбіраюць подпісы. Сьмірнова распавяла, што пасьля сустрэчы зь ім пойдзе на мясцовы рынак, бо там у выходны дзень будзе шмат людзей.

— Пасьля сустрэчы мы не адразу адправіліся на рынак, але калі прыйшлі туды, літаральна праз хвіліну да нас падышлі міліцыянты і папрасілі праехаць у РАУС. Прычым, некалькі дзён таму ў часе збору подпісаў гэтыя ж міліцыянты спакойна абмяркоўвалі з намі праблемны дэкрэт, — паведаміла аГаліна Сьмірнова.

У РАУС яе абшукалі, канфіскавалі партфэль і тысячу подпісаў. Потым адпусьцілі, склаўшы пратакол аб парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах. Падпісныя аркушы не вярнулі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG