Калісьці, у нашы студэнцкія часы, сябар-мастак сказаў мне, што ён хацеў бы мець сотню тоўстых альбомаў па гісторыі сусьветнага жывапісу, у якіх былі б усяго каляровыя рэпрадукцыі карцінаў, без аніякіх подпісаў. Ні аўтара, ні назвы. Маўляў, словы толькі замінаюць успрымаць жывапіс, я й бязь іх разьбяруся.
Сёньня гэты мастак — адзін з найбольш вядомых эўрапейскіх жывапісцаў. Лявон Тарасэвіч з-пад Гарадка на Беласточчыне. Як правіла, усе ягоныя карціны ня маюць назваў.
А мне якраз конча трэба, каб у альбомах з карцінамі былі і подпісы, і гісторыі пра мастакоў. Мабыць, таму, што я разьбіраюся з гэтым сьветам перш за ўсё словам.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org