Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія чыноўнікі прайшлі стажаваньне ў Нацыянальнай школе адміністрацыі Францыі


Група дзяржаўных службоўцаў зь Беларусі ўпершыню прайшла практыку ў Нацыянальнай школе адміністрацыі Францыі. Фінансаваньне стажаваньня адбываецца ў межах праекту Эўразьвязу — праграмы абменаў MOST.

Увосень 2016 году дзевяць прадстаўнікоў дзяржаўных органаў прайшлі практыку ў Нацыянальнай школе адміністрацыі Францыі (ENA). Навучальная ўстанова была заснаваная Шарлем дэ Голем у 1945 годзе. Тут праходзілі навучаньне многія палітычныя лідэры Францыі. Сярод выпускнікоў школы і дзейны прэзыдэнт Франсуа Алянд.

Паводле Дыд’е Канэса, амбасадара Францыі ў Беларусі, у Нацыянальную школу адміністрацыі штогод прыяжджаюць замежнікі з усяго сьвету. Але беларусы ўпершыню трапілі на стажаваньне ў ENA толькі летась. Гэта былі прадстаўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэту, Міністэрства эканомікі ды іншых устаноў.

Дыд’е Канэс
Дыд’е Канэс

«Упершыню летась такая магчымасьць зьявілася для маладых беларускіх дзяржслужбоўцаў, — сказаў Канэс. — Гэты фактар канкрэтна паказвае на паляпшэньне двухбаковых стасункаў».

Фінансаваньне прафэсійных візытаў праходзіць у межах праграмы мабільнасьці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў (MOST). Гэты праект фінансуецца Эўразьвязам. У яго рамках 750 чалавек ужо прайшлі кароткатэрміновыя візыты і практыку. Сярод іх 95 чалавек навучаліся ў Францыі. Яшчэ 750 чалавек трапяць на праграму сёлета.

«Вы вярнуліся і тым самым дэманструеце дружбу паміж Беларусьсю і Францыяй, — зьвярнулася да выпускнікоў праграмы Андрэа Віктарын, кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі. — Але мы ідзём далей. Вы таксама дэманструеце сваё сяброўства паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам».

Андрэа Віктарын
Андрэа Віктарын

Арганізатары праграмы атрымалі больш за пяць тысячаў заявак. Найбольш актыўнымі былі прадстаўнікі дзяржаўных арганізацыяў.

«Але гэтая праграма ня толькі для дзяржаўных службоўцаў, — сказаў Свабодзе Клаўс Баер, кіраўнік рабочай групы ў праграме МОST. — Для нас важна ўключыць усіх. Дзяржаўныя службы, прыватныя структуры, НДА».

Клаўс Баер
Клаўс Баер

Паводле Клаўса Баера, галоўны крытэр для адбору ўдзельнікаў заключаецца ў тым, каб удзельнік праграмы прынёс карысьць для ўсёй арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG