Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь рэклямуе сябе як краіну штэтлаў


Нацыянальнае агенцтва па турызьме прадставіла новы ролік для замежнікаў, у якім рэклямуе Беларусь як краіну габрэйскіх мястэчкаў — штэтлаў.

Амаль 2-хвілінны ролік на ангельскай мове «Дарогамі штэтлаў» пачынаецца ад габрэйскай прыпавесьці.

«Аднойчы я сустрэў мудраца і спытаўся ў яго: ці мог бы ты патлумачыць, навошта я жыву на гэтым сьвеце? Навошта я раблю добрыя і кепскія рэчы? Мудрэц усьміхнуўся: раней ці пазьней кожны задае гэтае пытаньне і яны павінны знайсьці адказ самі. Але дзеля гэтага яны павінны прайсьці свой уласны шлях. І я распачаў сваё падарожжа. Я прайшоў шмат дарог. Я сустрэў шмат людзей. Я вывучаў лёгкія і складаныя тэксты сьвятых кнігаў. Напрыканцы свайго падарожжа я ізноў прыйшоў да мудраца і сказаў: я знайшоў вельмі шмат адказаў на сваё пытаньне, але каторы зь іх слушны? Мудрэц адказаў: — Усе. Шлях да Бога няпросты. Гэта ўсё, што ты сустракаеш на сваіх шляху».

Далей у роліку беларускія краявіды чаргаюцца з выявамі артадаксальных габрэяў, гучыць клезмэрская музыка.

Упершыню пра габрэяў на беларускіх землях у пісьмовых крыніцах узгадваецца ў 14 стагодзьдзі. Паводле перапісу 1897 году на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі пражывала больш 900 тысяч габрэяў альбо 14% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Яны былі другой пасьля беларусаў этнічнай групай. У беларускіх гарадах габрэі складалі да паловы насельніцтва, а ў мястэчках да 80% і болей.

Сёньня беларускія турфірмы прапануюць турыстам звыш 350 аб'ектаў, зьвязаных зь гісторыяй габрэяў у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG