У Вашынгтоне сотні тысяч выйшлі на «Марш жанчын», які стаў кульмінацыяй міжнароднай кампаніі пратэсту ў першы пасьля інаўгурацыі дзень прэзыдэнцтва Дональда Трампа. Арганізатары, сярод якіх актывісты левых партый, фэмінісцкіх і «зялёных» рухаў, выступалі па праблемах правоў жанчын, у абарону мацярынства і за раўнапраўе ў грамадзтве.
Акцыя адбывалася на National Mall, цэнтральнай плошчы Вашынгтона, якая злучае Белы дом і Капітолій. Людзі прыходзілі на пратэст са сваімі плякатамі. Што было на іх напісана?
Акцыя адбывалася на National Mall, цэнтральнай плошчы Вашынгтона, якая злучае Белы дом і Капітолій. Людзі прыходзілі на пратэст са сваімі плякатамі. Што было на іх напісана?