Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маршы жанчын на Вашынгтон узялі ўдзел сотні тысяч

Акцыі за захаваньне правоў чалавека ў розных гарадах сьвету, прымеркаваныя да ўступленьня на пасаду Дональда Трампа.

У Вашынгтоне ў суботу адбываецца шматтысячная акцыя пратэсту, прымеркаваная да ўступленьня Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША. Чакаецца, што на "Марш жанчын на Вашынгтон" выйдуць каля 200 тысяч чалавек: грамадзянскія актывісты, палітыкі, праваабаронцы і дзеячы культуры. Дэманстранты выступяць у падтрымку правоў жанчын, сэксуальных і нацыянальных меншасьцяў, а таксама прыцягнуць увагу да барацьбы з гвалтам з боку паліцыянтаў. У лайв-блогу Радыё Свабода - самая апошняя і самая рознабаковая інфармацыя аб Маршах жанчын у ЗША і "маршах сёстраў" у іншых краінах сьвету.

Жывую трансьляцыю з Вашынгтону можна глядзець тут.

19:12 21.1.2017

Марш ужо ідзе, а некаторыя яго ўдзельнікі дагэтуль вымушаныя стаяць у чарзе, каб проста патрапіць у мэтро (гэтае фота зроблена на станцыі ў паўночным прадмесьці Вашынгтону):

19:14 21.1.2017

Паводле вашынгтонскіх уладаў, у маршы ў гэтым горадзе удзельнічаюць да 500 тысяч чалавек - у 2 разы больш, чым чакалася першапачаткова.

19:15 21.1.2017

Афіцыйны сьпіс выступоўцаў на маршы ў Вашынгтоне можна знайсьці тут. Цалкам лягічна, што большая частка зь іх — жанчыны, аднак зусім ня ўсе. Адзін з заяўленых выступоўцаў, напрыклад, кінэматаграфіст Майкл Мур, які, з аднаго боку, прадказаў перамогу Дональда Трампа, з другога, зьяўляецца адным з самых лютых яго крытыкаў.

19:17 21.1.2017

Гэтае фота зроблена на «Маршы жанчын» ў Празе. Удзельніца акцыі, грамадзянка ЗША, прыйшла са значком, які застаўся ў яе пасьля ўдзелу ў аналягічным маршы ў 1989 годзе. Ён быў прысьвечаны абароне правоў жанчын на позьні аборт і быў адным з самых шматлікіх «Маршаў на Вашынгтон», сабраўшы паводле розных ацэнак ад 500 000 да 1 100 000 удзельнікаў.

19:19 21.1.2017

Карэспандэнтка NBC Стэфані Госк

піша ў твітэры пра тое, што яна ніколі ня была ў такім скопішчы народу. Людзі стаяць цесна плячом да пляча: «Мы ня можам адчыніць дзьверы нашай перасоўнай студыі»и

19:35 21.1.2017

Відэа з «Маршу жанчын» у Парыжы:

19:36 21.1.2017

На сцэне Майкл Мур. Ён кажа, што большасьць амэрыканцаў «ня хоча, каб Дональд Трамп быў прэзыдэнтам», і сьцьвярджае, што мэта сёньняшняга маршу — даказаць гэта. Ён таксама заклікае «кожны дзень» тэлефанаваць членам Кангрэсу і пераконваць іх галасаваць супраць палітыкі новага прэзыдэнта.

19:37 21.1.2017

Пратэстоўцы зьбіраюцца ля хмарачоса Trump Tower ў Нью-Ёрку на 5-ай авэню. Паліцыя чакае, што ля будынка, у якім разьмяшчаўся перадвыбарчы штатб Дональда Трампа, зьбяруцца некалькі тысяч чалавек.

19:49 21.1.2017

Паводле дадзеных агенцтва Reuters, учора, у дзень інаўгурацыі Трампа, вашынгтонскім мэтро скарысталіся 193 тысяч чалавек. Сёньня - ужо 275 тысяч.

19:50 21.1.2017

Майкл Мур, рэжысэр-дакумэнталіст, актывіст, вядомы крытык Дональда Трампа, які прадказаў яго перамогу на выбарах, заклікае ўдзельнікаў маршу ўзьдзейнічаць на ўладу з дапамогай дэмакратычных інструмэнтаў, кожны дзень тэлефанаваць сваім прадстаўнікам ў Кангрэсе: «зрабіце гэта часткай сваёй штодзённай руціны ... яны ня будуць ведаць, адкуль чакаць удару».

20:11 21.1.2017

«Маршы жанчын» праходзяць ва ўсіх буйных амэрыканскіх гарадах. На другім месцы паводле колькасьці пасьля Вашынгтону — Чыкага, паведамляе мясцовае выданьне Chicago Tribune, тут на вуліцы выйшлі 150 000 чалавек.

20:16 21.1.2017

А вось і першы за сёьння твіт Дональда Трампа.

«Для мяне гонар служыць вам, вялікаму амэрыканскаму народу, у якасьці 45-га прэзыдэнта ЗША».

20:37 21.1.2017

Яшчэ некалькі фaтаздымкаў з вашынгтонскага маршу:

20:55 21.1.2017

Яшчэ адзін лёзунг маршу: «Гвалт з ужываньнем пальнай зброі — жаночая праблема».

21:21 21.1.2017

У Чыкага, дзе на акцыю сабралася каля 150 тысячаў чалавек, з прычыны занадта вялікай колькасьці ўдзельнікаў марш быў адменены. Замест гэтага адбываецца мітынг.

21:35 21.1.2017

Акторка Скарлет Ёхансан — адна з многіх зорак, якія выступаюць на маршы, зьвяртаецца да прэзыдэнта Трампа: «Я хацела б падтрымаць вас, але перш я зьвяртаюся да вас з просьбай падтрымаць мяне і іншых жанчын».

21:41 21.1.2017

Былая кандыдатка ў віцэ-прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Сара Пэйлін напярэдадні маршу іранічна панаракала на прадмет таго, што фэміністкі-арганізатаркі маршу не запрасілі ўдзельнічаць у ім тых, хто не падтрымлівае іх «лібэральнага падыходу да пытаньня аб абортах».

«Больш лібэральнай талерантнасьці», іранізуе ў сваім твіце Пэйлін.

22:26 21.1.2017

Амэрыканскія сродкі інфармацыі распавядаюць аб удзельніках пратэстаў, якія прыбылі ў Вашынгтон з усіх канцоў краіны. Гэтая група правяла 14 гадзін у аўтобусе, дабіраючыся з гораду Мілўокі ў Вісконсіне да сталіцы Злучаных Штатаў.

Тым часам як грамадзянка Канады скардзіцца ў інтэрвію газэце The Washington Post на амэрыканскіх памежнікаў, якія нібыта не дапусьцілі яе ў ЗША для ўдзелу ў пратэстах

<blockquote class="twitter-tweet" data-lang="en"><p lang="en" dir="ltr">Canadian traveling to Women’s March said he was turned away at the U.S. border <a href="https://t.co/G0QWaG7B84">https://t.co/G0QWaG7B84</a></p>&mdash; Washington Post (@washingtonpost) <a href="https://twitter.com/washingtonpost/status/822871918051266560">January 21, 2017</a></blockquote>
<script async src="//platform.twitter.com/widgets.js" charset="utf-8"></script>

22:42 21.1.2017

Былы дзяржсакратар ЗША, вызваліў учора свой офіс у дзярждэпартамэнце, які пакуль не заняты ўсё яшчэ не зацьверджаным Сэнатам наступным дзяржсакратаром, правёў свой першы дзень у якасьці прыватнай асобы сярод удзельнікаў маршу.

22:54 21.1.2017

Мадона выступае на маршы, заклікаючы да "рэвалюцыі любові", называючы абраньне Дональда Трампа "жахлівым момантам цемры". "Дабро не перамагло ў выніку выбараў, але яно пераможа ў рэшце рэшт", - абвяшчае поп-зорка, спасылаючыся ў сваім выступе на лёзунгі руху за правы чалавека 60-х гадоў

Мадона скарысталася нецэнзурнай лексыкай, прымусіўшы навінныя каналы прыглушыць трансьляцыю.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG