Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Нам чужыя мігранты тут не патрэбныя»


Дзеці ў адным з эўрапейскіх цэнтраў утрыманьня мігрантаў
Дзеці ў адным з эўрапейскіх цэнтраў утрыманьня мігрантаў

Кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка 20 студзеня падчас зацьвярджэньня рашэньня на ахову дзяржаўнай мяжы выказаўся адносна стварэньня ў Беларусі цэнтраў часовага ўтрыманьня мігрантаў.

Ён спаслаўся на дамовы з Эўразьвязам па міграцыі, згодна зь якімі эўрапейскі бок выдзяляе Беларусі «сродкі на добраўпарадкаваньне месцаў знаходжаньня мігрантаў».

«Калі нехта ў гэтым зацікаўлены, то грошы павінны выдзяляцца ня толькі пад стварэньне падобных пунктаў і паселішчаў для незаконных мігрантаў, але і пад іх далейшую экстрадыцыю. Нам яны тут не патрэбныя. Гэта трэба мець на ўвазе, — сказаў Аляксандар Лукашэнка. — Таму пакуль мы далёка ў гэтым пляне не зайшлі, калі ёсьць нейкія небясьпекі, мы павінны неадкладна прыпыніць падобныя працэсы. Калі гэта неабходна».

Паводле Лукашэнкі, у СМІ «некаторыя нашы асабліва «сьвядомыя» крычаць пра тое, што мы ледзь не ператвараем Беларусь у «адстойнік».

«Хачу папярэдзіць, што ніякага „адстойніка“ ў Беларусі быць не павінна. Нам чужыя мігранты тут не патрэбныя», — цытуе Лукашэнку прэзыдэнцкая прэс-служба.

Цягам наступных гадоў у Беларусі плянуецца пабудаваць некалькі «цэнтраў разьмяшчэньня мігрантаў» на 30–50 чалавек кожны. На гэтыя мэты Эўракамісія выдзяляе афіцыйнаму Менску 7 мільёнаў эўра. Будаўніцтва цэнтраў разьмяшчэньня мігрантаў вядзецца ў межах падрыхтоўкі да падпісаньня Беларусьсю пагадненьня аб рэадмісіі з Эўразьвязам.

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў, сырыйскія або іншыя ўцекачы з Эўразьвязу там разьмяшчацца ня будуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG