Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства на Сьвіслачы


Гайнрых Гогартэн, «Зімовы краявід з варонамі» (1906). Фрагмэнт
Гайнрых Гогартэн, «Зімовы краявід з варонамі» (1906). Фрагмэнт

Прыйшла ў дзіцячы парк. Аглядаюся ўсьцяж Сьвіслачы. Ручаі з вадасьцёкавых трубаў скамянелі, уся рака схопленая марознай рукой. Прыцярушаная цнатлівым сьняжком. Ні сьлядочка да Старое поймы.

Разварочваюся і брыду да цырку. Перад самым мостам млявыя думкі перапыняе рэзкі гергет варонаў. Позірк выхоплівае іхнюю чараду на застылай рацэ. Яны мітусяцца вакол чагосьці і клююць яго. Набліжаюся і сьцінаюся ў жаху.

Маленькая качачка коўзаецца па лёдзе пад ударамі моцных дзюбаў. Пёркі яшчэ не расшкуматаныя, але цельца ўжо зьнямелае. Відаць, толькі-толькі прыснула на холадзе. А драпежніцы ня спалі.

Я спазьнілася на імгненьне.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG