Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яндекс» абнавіў панарамы вуліц Менску і абласных цэнтраў Беларусі


Вуліца Савецкая ў Берасьці
Вуліца Савецкая ў Берасьці

Расейская інтэрнэт-кампанія «Яндекс» абнавіла вулічныя панарамы беларускіх гарадоў на сэрвісе «Яндекс.Карты». У Менску панарамы апошні раз абнаўляліся ў 2014 годзе, а ў Берасьці, Віцебску, Гомелі, Горадні і Магілёве гэта першае абнаўленьне з 2011 году.

Цяпер на панарамах можна паглядзець панараму высокага разрозьненьня фасаду Гомельскага драматычнага тэатру, абноўленай вуліцы Савецкай у Берасьці ці замарожанай будоўлі «Газпром-цэнтру» ў Менску.

Драматычны тэатар у Гомелі
Драматычны тэатар у Гомелі

Будоўля «Газпрам-цэнтру» ў Менску
Будоўля «Газпрам-цэнтру» ў Менску

У сталіцы за 2016 год «Яндекс» зрабіў больш за 33 тысячы здымкаў для панарамаў 1586 км дарогаў, у Гомлі — больш за 31 тысячу здымкаў, у іншых абласных цэнтрах — 18-24 тысячы.

Вулічныя панарамы ёсьць і на мапах Google, ды сэрвіс Google Street View прапануе ў Беларусі толькі панарамы, запампаваныя самімі карыстальнікамі. Ва ўсіх суседніх краінах Google прапануе прафэсійныя панарамы.

Блікітным пазначаныя месцы, дзе даступныя панарамы Google Street View
Блікітным пазначаныя месцы, дзе даступныя панарамы Google Street View

Бясплатныя дэталёвыя мапы Беларусі даступныя таксама ў сэрвісе Here, які некалі разьвівала Nokia і якім цяпер валодаюць Audi, BMW і Daimler. Таксама падрабязныя бясплатныя мапы прапануе Open Street Maps — сэрвіс, на якім мапы складаюць самі карыстальнікі. Для зручнага доступу да апошняга беларусы распрацавалі папулярны ва ўсім сьвеце мабільны кліент Maps.me.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG