Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белтэлекам» адключыць беспарольны dial-up-інтэрнэт


Дзяржаўнае прадпрыемства «Белтэлекам» спыніць ад 1 лютага 2017 году прадстаўленьне паслугі доступу ў інтэрнэт праз тэхналёгію dial-up, што прапаноўвалася па тэлефонным нумары 8-600-100. Для доступу ў інтэрнэт правайдэр прапануе іншыя паслугі, з больш высокімі хуткасьцямі.

Гэтая паслуга існавала з канца 1990-х. Спачатку прапаноўваўся доступ праз пароль — трэба было набываць карткі папярэдняй аплаты. У 1999 годзе зьявілася паслуга беспарольнага доступу: абанэнт падключаўся да інтэрнэту праз хатні тэлефон, на рахунак якога запісвалася аплата за карыстаньне інтэрнэтам. Аплата лічылася пахвілінна.

Максымальная хуткасьць такога падключэньня была роўнай 56 кбіт/с. Самы павольны зь сёньняшніх тарыфаў byfly — 3072 кбіт/с. Інтэрнэт праз dial-up быў даволі дарагім удзень, але ў дзесяць разоў таньнейшым уначы. Адначасова карыстацца інтэрнэтам і размаўляць па гарадзкім тэлефоне было нельга. Падключэньне адбывалася з характэрным гукам:

У 1999 годзе 1 хвіліна доступу ў інтэрнэт праз dial-up у «Белтэлекаму» зь 9 раніцы да 21 вечара працоўнага дня каштавала 13 400 беларускіх рублёў, альбо 6 цэнтаў. Гэта значыць, гадзіна інтэрнэту ў той час каштавала 3,6 даляра пры сярэдніх заробках каля 60 даляраў.

На 11 студзеня 2017 году хвіліна інтэрнэту праз dial-up у «Белтэлекаму» ад 8 раніцы да 19 вечара ў працоўны дзень каштавала 0,6 капейкі, гадзіна каштавала 36 капеек (18 цэнтаў). У далярах гэта ў 333 разы таньней, чым у 1999 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG