Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея не дамовіліся пра тарыфы на транзыт нафты


Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі заявіла 5 студзеня, што не прыйшло да згоды з расейскім бокам адносна памеру тарыфаў на транзыт нафты.

«Упаўнаважаныя органы ў галіне тарыфнага рэгуляваньня Беларусі (Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю) і Расеі (Фэдэральная антыманапольная служба) таксама не прыйшлі да згоды па памеры індэксацыі тарыфаў», — паведамляе БелТА.

У ведамстве заявілі, што адпаведна з мэтодыкай зьмены тарыфаў на паслугі па транспартаваньні нафты па тэрыторыі Беларусі дасягнутая дамоўленасьць аб памеры індэксацыі тарыфаў паміж «Транснафтай» і ААТ «Полацактранснафта Дружба» на 11,76%. Аднак не дасягнутая дамоўленасьць паміж «Транснафтай» і ААТ «Гомельтранснафта Дружба».

Адпаведна з мэтодыкай у выпадку, калі дамоўленасьці няма, беларускі бок зацьвярджае памер тарыфаў на транспартаваньне нафты і ўводзіць іх з 1 лютага 2017 году.

У выніку Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі прыняло 30 сьнежня мінулага году пастанову, згодна зь якой ранейшыя тарыфы на паслугі «Полацактранснафты Дружба» па транспартаваньні нафты павялічаныя на 11,76%, а на паслугі «Гомельтранснафты Дружба» — на 7,7%.

Гэтыя тарыфы дзейнічаюць да канца сакавіка, паведамляе РИА Новости.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG