Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэнаце ЗША падрыхтаваны законапраект аб санкцыях у дачыненьні Расеі


Сэнатар-дэмакрат Бэн Кардын
Сэнатар-дэмакрат Бэн Кардын

Група амэрыканскіх сэнатараў — прадстаўнікоў Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыяў падрыхтавалі законапраект, якім прадугледжваюцца новыя санкцыі супраць Крамля. Пра гэта абвясьціў адзін з ініцыятараў законапраекту сэнатар-дэмакрат Бэн Кардын. Паводле яго, дакумэнт можа быць абнародаваны на гэтым тыдні, паведамляе CNN.

«Гэта будзе маштабны біль, які зьмяшчае санкцыю Кангрэсу на ўвядзеньне дадатковых санкцыяў супраць Расеі», — растлумачыў Бэн Кардын. Санкцыі будуць адказам на дзеяньні Масквы ва ўсходняй Эўропе, уключаючы анэксію Крыму, а таксама на падтрымку рэжыму Башара Асада ў Сырыі.

Пакуль невядома, ці будзе абавязаны наступны прэзыдэнт ЗША ўвесьці санкцыі, якія прадугледжваюцца новым законапраектам, або заканадаўцы толькі дадуць прэзыдэнту фармальнае права аб’явіць новыя, больш маштабныя санкцыі.

29 сьнежня прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўвёў сваім указам санкцыі супраць расейскіх выведных службаў, іхных кіраўнікоў, некалькіх расейскіх фірмаў і грамадзян, якія маюць дачыненьне да ўзлому кампутарных сетак Дэмакратычнай партыі і амэрыканскіх палітыкаў падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2016 году ў ЗША. Са Злучаных Штатаў таксама былі высланы 35 расейскіх дыпляматаў, якія маюць дачыненьне да шпіянажу. Шматлікія амэрыканскія заканадаўцы заяўляюць пра неабходнасьць парлямэнцкага расьсьледаваньня зьвестак аб умяшаньні Расеі ў выбарчую кампанію ў ЗША і падтрымліваюць ідэю ўвядзеньня дадатковых санкцыяў.

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і людзі зь ягонага атачэньня неаднаразова выказвалі сумневы наконт датычнасьці Крамля да кібэратак у Злучаных Штатах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG