Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ў адказ на санкцыі ЗША закрывае дзьве амэрыканскія ўстановы ў Маскве — школу і санаторый


Расейскія ўлады загадалі зачыніць англа-амэрыканскую школу ў Маскве і дом адпачынку ў прыгарадзе расейскай сталіцы ў адказ на новыя санкцыі ЗША 29 сьнежня празь верагоднае ўмяшаньне Расеі ў выбары ў ЗША, перадае CNN.

Паводле дадзеных тэлеканала са спасылкай на амэрыканскіх службоўцаў, будзе закрытая школа, якую наведваюць дзеці-грамадзяне ЗША, Вялікабрытаніі і супрацоўнікі амбасады Канады. Расея таксама робіць недаступным дом адпачынку амбасады ЗША ў Срэбным бары, недалёка ад Масквы.

Паведамляецца, што закрыцьцё гэтых установаў зьяўляецца адказам Крамля на рашэньне Белага дома зачыніць дзьве расейскія дыпляматычныя ўстановы — у Нью-Ёрку і Мэрылэндзе. Менавіта на набярэжнай усходняга ўзьбярэжжа штату Мэрылэнд знаходзіцца раскошны рэкрэацыйны аб’ект, на тэрыторыі якога расейскія дыпляматы гулялі ў тэніс і займаліся ветразевым спортам. Белы дом абвінаваціў, у прыватнасьці, Маскву ў выкарыстаньні гэтага аб’екту з мэтай шпіянажу.

Расея адмаўляе абвінавачваньні і абяцае меры ў адказ на санкцыі ЗША, абвяшчэньне якіх можа адбыцца ўжо 30 сьнежня.

29 сьнежня ЗША заявілі, што высылаюць з краіны 35 расейскіх дыпляматаў і ўводзяць новыя санкцыі праз кібэратакі падчас прэзыдэнцкай кампаніі, за якімі, верагодна, стаіць Масква. У Расеі адмаўляюць любое ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, якія выйграў рэспубліканец Дональд Трамп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG