Штотыднёвы круглы стол экспэртаў і аналітыкаў на актуальную тэму. Ці вядзе міністар Макей Беларусь на Захад? У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і чым яны адрозьніваюцца ад расейскіх? Які патэнцыял «рускага сьвету» ў Беларусі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец і палітоляг, выкладчык расейскай Вышэйшай школы эканомікі Дзьмітры Балкунец. Вядзе перадачу Юры Дракахруст