Куды варта пайсьці ды за чым сачыць заўтра, 31 сьнежня
Што будзе?
Лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч заклікаў менчукоў сустрэць Новы год зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Актывісты плянуюць пачаць гуляньне а 23.45 і абяцаюць забясьпечыць кожнага ахвочага бел-чырвона-белым сьцягам за сымбалічнае ахвяраваньне.
Навагодняя ноч танцаў
Клюб традыцыйнага танца «Сіта» запрашае сустрэць Новы год у танцы. Арганізатары вітаюць усе вакальныя выступы, а таксама харчовыя ініцыятывы. Імпрэза не прадугледжвае фармату застольля.
Менск, арт-прастора «Мёд» (вул. Талбухіна, 4, 3-ці паверх).
Пачатак а 21-й гадзіне.
Кошт удзелу: 12 рублёў. Уваход для музыкаў бясплатны.
Новы год у ірляндзкім пабе
Адноўлены арт-паб «Торвальд» запрашае віцяблян сустрэць Новы год у кампаніі музыкаў «De Puta Madre» з конкурсамі і рок-дыскатэкай. Арганізатары вітаюць гасьцей у сьвяточных строях.
Як сталічны выкладчык перакваліфікаваўся ў правінцыйныя бармэны
Віцебск, арт-паб «Торвальд» (вул. Талстога, 1).
Пачатак а 22-й гадзіне.
Квіткі каштуюць 15-25 рублёў.