Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец праводзіць дабрачынны дзень народзінаў. Міліцыя яго ўжо «павіншавала»


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, якому сёньня спаўняецца 40 гадоў, атрымаў позву ў суд за пікет ля будынка Адміністрацыі прэзыдэнта 20 сьнежня.

«Сёньня з ранку настрой узьняла беларуская міліцыя. Яшчэ мы спалі, калі прынесьлі позву з нагоды падзеяў 20 сьнежня — акцыі падтрымкі „Белсату“ каля Адміністрацыі прэзыдэнта. Таму літаральна першай павіншавала мяне наша міліцыя — знайшлі магчымасьць на дзяржаўным узроўні адзначыць», — кажа палітык.

Суд павінен адбыцца 5 студзеня, пратакол паводле ч. 3. арт. 23.34 КаАП (паўторная на працягу году арганізацыя несанкцыянаваннага масавага мерапрыемства).

Сьвяткаваць свой дзень народзінаў Павал Севярынец будзе незвычайна: увечары, а 18-й, ён запрашае ўсіх на дабрачынную вечарыну збору ахвяраваньняў на хрысьціянскі інфармацыйны партал Krynica.info. Сустрэча адбудзецца на вуліцы Бельскага, дом 15 (станцыя мэтро «Спартыўная», за Лядовым палацам).

«Гэта будзе дабрачынны дзень народзінаў. Мне спаўняецца 40 гадоў, але ў гэты дзень мы робім дабрачынную вечарыну — збор ахвяраваньняў для хрысьціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info. Гэта першы і адзіны ў Беларусі міжканфэсійны хрысьціянскі партал, які ўжо цэлы год працуе на голым энтузіязьме, без усялякай падтрымкі. Таму мы робім такую акцыю падтрымкі якраз на мой дзень народзінаў. Будзе невялікі стол (бутэрброды, тарталеткі, кава, гарбата, печыва, торцікі), вольны мікрафон. Запрашаем усіх сяброў», — адзначыў сустаршыня БХД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG