У Францыі пасьля лістападаўскіх тэрактаў 2015 году дзейнічае надзвычайнае становішча. Ва ўмовах дзеяньня асаблівага рэжыму службы бясьпекі могуць праводзіць ператрусы і арышты без пастановаў суда.
Раней у сераду паліцыя Нямеччыны затрымала меркаванага саўдзельніка Аніса Амры — тунісца, які ўехаў на грузавіку ў натоўп на калядным кірмашы ў Бэрліне 19 сьнежня. Па інфармацыі выданьня Spiegel, затрыманы — 40-гадовы грамадзянін Туніса, жыхар нямецкай сталіцы.
19 сьнежня грузавік заехаў у натоўп на калядным кірмашы ў цэнтры Бэрліна. Загінулі 12 чалавек, 48 — атрымалі раненьні. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».
Галоўны падазраваны — уцякач з Тунісу Аніс Амры — зьбег з месца злачынства і быў застрэлены паліцыянтамі ў Мілане праз некалькі дзён пасьля тэракту. У цяперашні час нямецкія праваахоўныя органы шукаюць паплечнікаў нападніка.
На паўднёвым усходзе Францыі паліцыя арыштавала мужчыну, які падазраецца ў падрыхтоўцы тэракту ў навагоднюю ноч, паведамляе Міжнароднае францускае радыё.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1