Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рагачове асудзілі за хабар на 9 гадоў начальніка з малочна-кансэрвавага камбінату


Рагачоўскі раённы суд 28 сьнежня пакараў былога начальніка аддзелу замежнаэканамічных сувязяў дзевяцьцю гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Ён прызнаны вінаватым у неаднаразовым атрыманьні хабару ў асабліва буйных памерах.

У судзе пацьверджаныя высновы сьледзтва, што хабары начальнік аддзелу замежнаэканамічных сувязяў атрымліваў цягам пяці гадоў ад камэрцыйных структураў Расеі й Казахстану за спрыяньне ў вырашэньні пытаньняў, якія ўваходзілі ў кола ягоных абавязкаў. Памер хабару склаў ня менш як 1,1 мільярда недэнамінаваных рублёў.

Пад арыштам знаходзяцца кватэра былога начальніка ў Менску, два гаражы, аўтамабіль і звыш 2 мільярдаў рублёў.

Суд пастанавіў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы 115 тысяч рублёў «новымі» як незаконна набытую выгаду. Цягам пяці гадоў яму забаронена займаць адказныя пасады.

Гэта ня першая карупцыйная справа ў Рагачове, у тым ліку на малочна-кансэрвавым камбінаце.

У папярэднія гады за злоўжываньне службовым становішчам і хабарніцтва быў асуджаны дырэктар МКК Міхаіл Комар.

Таксама ў Рагачоўскім раённым судзе разглядалі справу па абвінавачваньні ў карупцыі і злоўжываньні службовым становішчам у карысьлівых мэтах былога старшыні райвыканкаму Сяргея Якаўлева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG