Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТАСС: знойдзены бартавы самапісец Ту-154, які разьбіўся непадалёк ад Сочы


Пошукаваыя працы на месцы трагедыі
Пошукаваыя працы на месцы трагедыі

Вадалазы выявілі адзін з двух бартавых самапісцаў самалёта Ту-154 Міністэрства абароны Расеі, які разьбіўся ў нядзелю непадалёк ад Сочы. У найбліжэйшы час так званую «чорную скрыню» плянуюць падняць на паверхню, перадае ТАСС.

Суразмоўца агенцтва таксама распавёў, што знойдзеныя целы яшчэ трох загінулых і «вялікая колькасьць парэшткаў».

Раней агенцтва «Інтэрфакс» паведамляла, што ўжо знойдзеныя целы 80 загінулых. Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацьверджаная. На месцы гібелі самалёта працягваюцца пошукавыя работы.

Ту-154, які ляцеў у Сырыю, пацярпеў крушэньне раніцай 25 сьнежня падчас набору вышыні. На борце знаходзіліся 92 чалавекі, у іх ліку ўдзельнікі ансамблю імя Аляксандрава, кіраўнік фонду «Справядлівая дапамога» Лізавета Глінка, а таксама журналісты і вайскоўцы.

У Фэдэральнай службе бясьпекі Расеі заявілі, што не знайшлі прыкметаў тэракту або дывэрсіі на борце самалёта. У якасьці вэрсіяў разглядаюць адмову рухавікоў празь няякаснае паліва, тэхнічную няспраўнасьць або памылку пілятаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG