Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску спачуваюць ахвярам авіякатастрофы ў Сочы. Фота

На даручэньне Аляксандра Лукашэнкі 26 сьнежня над будынкамі рэзыдэнцыі прэзыдэнта Беларусі ў Менску ды іншых дзяржаўных устаноў прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі ў знак салідарнасьці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай, якая адбылася ў Расеі. Тым часам менчукі нясуць кветкі да расейскай амбасады ў Менску.

У нядзелю 25 сьнежня ля расейскага горада Сочы загінуў ТУ-154 Мінабароны Расеі з 92 пасажырамі — пераважна вайскоўцамі, артыстамі вайсковага хору імя Аляксандрава і журналістамі цэнтральных расейскіх тэлеканалаў, якія накіроўваліся ў Сырыю, дзе Расея вядзе баявыя дзеяньні.


XS
SM
MD
LG