Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя крокі новага прэзыдэнта Малдовы — далей ад Эўропы


Ігар Дадон
Ігар Дадон

Лідэр малдаўскай Партыі сацыялістаў Ігар Дадон, які ў мінулым месяцы быў абразы прэзыдэнтам гэтай краіны, зрабіў некалькі ідэалягічных крокаў.

У гэтыя выходныя з будынку рэзыдэнцыі прэзыдэнта быў зьняты сьцяг Эўрапейскага зьвязу, які вісеў там побач зь сьцягам Малдовы.

Адбылася зьмена і на сайце прэзыдэнта, які вядзецца на трох мовах: вэрсіі на расейскай і ангельскай мовах засталіся як і былі, а пазначэньне мовы трэцяй вэрсіі з румынскай (RO) было зьменена на малдаўскую (MD).

У Канстытуцыі Малдовы афіцыйнай мовай дзяржавы названая «малдаўская мова, якая функцыянуе на аснове лацінскай графікі». У сьнежні 2013 году Канстытуцыйны суд Малдовы пастанавіў, што Дэклярацыя аб незалежнасьці Рэспублікі Малдова, у якой дзяржаўная мова названая «румынскай», складае адзінае цэлае з Канстытуцыяй, і, у выпадку супярэчнасьцяў паміж тэкстам Дэклярацыі аб незалежнасьці і тэкстам Канстытуцыі, пераважае зыходны тэкст Дэклярацыі аб незалежнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG