Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч: дзеяньні эколягаў — новы перасьлед Касьцёлу з боку «зялёных»


Дзеяньні эколягаў вакол справы будаўніцтва касьцёлу ў менскім скверы Котаўка мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў «новым перасьледам Касьцёлу з боку „зялёных“».

«Ніколі ня будзе добрай экалёгіі, калі ня будзе экалёгіі ў душы чалавека», — сьцьвердзіў на перадкаляднай прэс-канфэрэнцыі ў Менску старшыня каталіцкага эпіскапату ў Беларусі.

У парафіі ў менскім мікрараёне Зялёны Луг падрыхтоўчыя працы да будаўніцтва касьцёлу працягваліся пяць гадоў. Аднак на этапе падрыхтоўкі надзелу (які дзяржава выдзеліла ў сквэры Котаўка) да будаўнічых працаў нязгоду на ўзьвядзеньне сьвятыні выказалі прадстаўнікі «зялёных» і жыхары Сельгаспасёлку. У выніку фізычнага супрацьстаяньня «зялёных» частку дрэваў сьсячы не ўдалося.

21 сьнежня старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац заявіў, што сквэр Котаўка ў Сельгаспасёлку вырашана захаваць. Касьцёлу ж горад вылучыць іншы надзел для ўзьвядзеньня сьвятыні.

«Ня ведаем, як завершыцца гэтая справа», — адзначыў мітрапаліт на прэс-канфэрэнцыі, падкрэсьліўшы, што старшыня Менгарвыканкаму «не дае надзеі на працяг будаўніцтва» ў Котаўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG