Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан зьвязала паразу на выбарах з «асабістымі рахункамі» Пуціна


Кандыдатка на прэзыдэнта ЗША і былы дзяржаўны сакратар Гілары Клінтан назвала сваю паразу на выбарах «асабістымі рахункамі» расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Паводле яе, Расея «імкнулася падарваць амэрыканскую дэмакратыю» пры дапамозе кібэратакі на Дэмакратычную партыю ЗША. Клінтан адзначыла, што ўзломы, у якіх падазраюцца расейскія хакеры, уяўляюць пагрозу амэрыканскай нацыі.

Падчас перадвыбарнай кампаніі ў штабе Клінтан неаднаразова заяўлялі, што сэрвэры Дэмакратычнай партыі былі ўзламаныя ў інтарэсах Крамля. Афіцыйна гэта пакуль не было пацьверджана, Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША таксама ўстрымліваецца ад камэнтароў.

15 сьнежня тэлеканал NBC News са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміў аб «асабістым» умяшаньні Пуціна ў выбары ў ЗША. У Расеі гэтыя абвінавачваньні назвалі неабгрунтаванымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG