Куды варта пайсьці і за чым сачыць заўтра, 17 сьнежня
Што будзе?
Аб’яднаньне «Кінаконг» і кінатэатар «Перамога» працягваюць «Беларускія ўікэнды» — сэрыю паказаў кіно, агучанага па-беларуску. На 17–18 сьнежня заплянаваная сямейная камэдыя брытанскай вытворчасьці «Падынгтан» (Paddington) — гісторыя прыгодаў абаяльнага мядзьведзіка ў Ангельшчыне.
Менск, кінатэатар «Перамога» (Інтэрнацыянальная вул., 20).
Пачатак у 17:00.
Квіткі каштуюць 3 рублі.
Мода і імпрэзы
Танцы ў Сеніцы
У вясковым доме культуры непадалёк ад Менску харэографы навучаць менчукоў беларускім народным танцам.
Сеніцкі дом культуры (Менскі раён, вул. Набярэжная, 54б).
Пачатак а 17-й гадзіне
Вялікі модны маркет
Сёлета менскаму праекту моднага кірмашу спаўняецца 5 гадоў. Напачатку ў кірмашы бралі ўдзел 29 брэндаў, цяпер колькасьць удзельнікаў вырасла да 130. Прадстаўленыя на модным кірмашы і праекты зь беларускім зьместам: «Žorny», «Канцэпт-крама», «Беларусам».
Менск, ГЦ «Мэтраполь» (вул. Няміга, 5, 2 паверх).
На працягу дня.
Уваход вольны.