Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначана Кіраўнічая рада ЭГУ


14 сьнежня Ўсеагульны сход сузаснавальнікаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту прыняў рашэньне аб трохгадовым прызначэньні новага складу Кіраўнічай рады ЭГУ — стратэгічнага органу кіраваньня ўнівэрсытэтам.

Як паведамляецца ў прэсавым рэлізе ЭГУ, новы склад Кіраўнічай рады будзе скарочаны да 9 членаў, якія «маюць новыя кампэтэнцыі, адпаведныя сучасным патрэбам ЭГУ».

У склад Кіраўнічай рады ўвайшлі:

* акадэмік Анатоль Міхайлаў, ex officio (Беларусь), прэзыдэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту;

* Ёрген Ёргенсэн, ex officio (Данія), часовы выканаўца абавязкаў рэктара Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту;

* прафэсар Людгер Кунхардт (Нямеччына), Цэнтар дасьледаваньняў эўрапейскай інтэграцыі, унівэрсытэт Бону;

* прафэсар Майкл Кэнэдзі (ЗША), Інстытут міжнародных і публічных дасьледаваньняў, Браўнаўскі ўнівэрсытэт;

* Пэр Карлсэн (Данія), былы амбасадар Даніі ў Латвіі;

* Эва Асьнецка-Тамецка (Польшча), прарэктар Каледжу Эўропы;

* Ёнас Паслаўскас (Літва), амбасадар па асаблівых даручэньнях у пытаньнях Усходняга партнэрства;

* Арцём Анісімаў (Беларусь), выпускнік ЭГУ, адвакат у галіне касьмічнага права ў Noosphere Ventures.

Яшчэ адзін кандыдат будзе намінаваны ўрадам Швэцыі.

Чакаецца, што першае афіцыйнае паседжаньне абноўленай Кіраўнічай рады ЭГУ адбудзецца ў студзені 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG